Свята-Троіцкая царква (Ула)
Праваслаўная царква | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
| |
55°13′42,89″ пн. ш. 29°14′31,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Пасёлак | Пасёлак Ула |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 2-я пал. XIX стагоддзя |
Ульская Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры. Размяшчаецца ў цэнтры пасёлка Улы.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 2-й палове 19 стагоддзя з цэглы ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Да 1990-х гг. знаходзілася ў паўзруйнаваным стане, адноўлена.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Крыжова-купальны храм сіметрычнай падоўжна-восевай кампазіцыі: узнятыя на высокі цокаль званіца над прытворам, прамавугольная трапезная, кубападобная зала з бакавымі крыламі, паўкруглая апсіда з бакавымі трохграннымі прыдзеламі. У сілуэце пануе цыбулепадобная галоўка шатровай званіцы (васьмярык на чацверыку). Чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму ўзняты на два ярусы кілепадобных какошнікаў і завершаны цэнтральнай і чатырма вуглавымі цыбулепадобнымі галоўкамі на цыліндрычных барабанах (часткова разбураны). Атынкаваныя фасады завершаны філёнгавымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі і насычаны архітэктурнай пластыкай: квадратныя шырынкі па цокалі і вуглавых лапатках, вуглавыя бочкападобныя калонкі, нішы, філёнгі і шматлікія крапоўкі, пазычаныя са старажытнарускай храмавай архітэктуры. Арачныя галоўкі і бакавыя ўваходныя і аконныя праёмы аздоблены кілепадобнымі ліштвамі.
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
Кампазіцыя інтэр'ера мае дынамічны характар: скрыжаванне перакрытых цыліндрычнымі скляпеннямі галоўнага і папярочных нефаў раскрываецца ў скляпенне сяродкрыжжа з адчыненым у яго цыліндрычным светлавым барабанам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Троіцкая царква // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 197.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Троіцкая царква (Ула) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Ула) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Ула) на сайце Глобус Беларусі (руск.)